Запусці "Тэлепорт у Літву" !

І выйграй канцэпт-тур па Літве на дваіх! А таксама прызы ад Амбасады Літвы і Еўрарыдыё. Што такое Тэлепорт? Гэта такая штуковіна, якая пераносіць людзей у паралельную еўрапейскую рэальнасць. Тую, дзе няма турыстаў, шопінгу, тураў па горадзе і іншай арганізаванай лухты. Нашы телепартанаўты адразу ператвараюцца ў “сваіх”!

Мы ўжо тэлепартавалі народ у Галандыю, гэта было паўгода таму. Потым адкрылі рэйс у Чэхію. Цяпер у пошуках паралельнай рэальнасці адпраўляемся ў Літву!

Тэлепорт у Літву стартуе на Еўрарадыё 28 чэрвеня ў 11:30! На працягу тыдня разам з Тосяй Кукс і Ядвігай Сікорскай мы павандруем па самых нечаканых і брутальных, канцэптуальных і душэўных месцах Літвы, закранем істотныя аспекты літоўскага жыцця і паспрабуем пабудаваць у нашых галовах свежае ўяўленне пра гэту краіну.

Паездка ў Літву можа стаць найцікавейшым трыпам жыцця. Галоўнае — ведаць, куды падацца. Сакрэтныя галерэі, закрытыя клубы, схаваныя паркі і канцэптуальныя праекты. Нас цікавіла ўсё, што магло б здзівіць самага дапытлівага тэлепартанаўта.

Напрыклад:

Антытурыстычныя нататкі пра літоўскі андэграўнд

Што такое “адраджэнне сяла” па-еўрапейску, і дзе шукаць літоўскія аграгарадкі?

Якія адукацыйныя перспектывы бачыць перад сабой літоўская моладзь, і ці ўбачым іх калі-небудзь мы?

Чаму кансерватыўную Літву можна смела называць краінай амазонак?

Што такое добры фестываль па-літоўску? Чаму літоўцы не фанаты be2gether?

Як мастацтва можа змясціцца ў зялёнай скрыні.

І гэта толькі частка нашага літоўскага даследавання.

Каб слухаць рэпартажы было цікавей, мы вырашылі штодзень разыгрываць прызы ад амбасады Літвы. Галоўны прыз — канцэпт-тур на дваіх (віза забяспечваецца) у любое месца на канцэпт-мапе!

Такім чынам, каб паўдзельнічаць у конкурсе, дастаткова штодзень ў 11:30 праслухаць рэпартаж пра Літву, да 20:00 адказаць на пытанне па гэтым матэрыяле, а пасля слухаць вечаровы эфір Еўрарадыё, у якім мы будзем абмяркоўваць тэму рэпартажу і разыгрываць прызы дня. У студыі — дыджэй, тэлепартанаўты, літоўскія госці ды адмысловая музыка.

Далучайся! І, магчыма, менавіта ты адправішся ў канцэпт-тур па паралельнай літоўскай рэальнасці!

P.S. Усе рэпартажы можна будзе прачытаць на беларускай і рускай мовах, але конкурс праводзіцца толькі па беларускіх рэпартажах.

СПАСЫЛКІ НА ГАЛОЎНУЮ СТАРОНКУ "ТЭЛЕПОРТА Ў ЛІТВУ":

Тэлепорт у Літву: беларуская
Телепорт в Литву: русский

РАСКЛАД
ТЭЛЕПОРТА Ў ЛІТВУ

28 чэрвеня — 4 ліпеня

11:30 новы рэпартаж з’яўляецца у эфіры і на сайце

да 20:00 трэба адказаць на пытанне па рэпартажы

21:00—22:00 жывы эфір з літоўскімі гасцямі і розыгрышам прызоў

Галоўны прыз — канцэпт-тур на дваіх — разыгрываем 4 ліпеня, але толькі сярод тых, хто расшыфраваў каардынаты месца запуску!

Поспехаў!                                                                                               Борт-каманда Еўрарадыё