Зарэгістраваных беспрацоўных у Беларусі 50,8 тыс. чалавек
У Беларусі колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у дзяржаўнай службе занятасці, на 1 сакавіка бягучага года склала 50,8 тыс. чалавек. Паводле Міністэрства статыстыкі, узровень беспрацоўя ў рэспубліцы склаў 1,1 % ад эканамічна актыўнага насельніцтва краіны, паведамляе БЕЛТА. Эканаміст Леанід Заіка звятае ўвагу на тое, што гэтыя 50 тысячаў чалавек – гэта людзі, які прызналіся сабе ў сваёй бездапаможнасці і з-за таго зарэгістраваліся на біржы працы. Калі б Беларусь карысталася міжнароднай сістэмай уліку беспрацоўных (па выніках абследавання гаспадарак), то колькасць такіх асобаў узрасла б у разы.
Заіка: Калі рабіць так, то высветліцца, што ў нам мільён чалавек працуе за межамі краіны. Вы можаце лічыць іх беспрацоўнымі, тымі, хто не знайшоў сабе працы, адпаведнай іх кваліфікацыі, здольнасцям. Таму мільён чалавек – гэта людзі, якія не хочуць і не могуць працаваць у сваёй роднай краіне.