Заробак чыноўнікаў вырас у Беларусі

Чыноўнікі ў Беларусі

Чыноўнікі ў Беларусі / прэс-служба Мінаблвыканкама

У сакавіку 2026 года ў Беларусі сярэдні заробак у сферы "дзяржаўнае кіраванне" склаў 3 836,4 рубля (сума да выліку падаткаў і ўзносаў).

У параўнанні з лютым ён павялічыўся на 92,2 рубля.

За першы квартал 2026 года сярэдні заробак дзяржаўных службоўцаў дасягнуў узроўню 3 562,4 рубля.

Рэальны заробак у сакавіку павялічыўся на 1,9% у параўнанні з лютым.

А ў студзені — сакавіку 2026 года ў адносінах да аналагічнага перыяду 2025 года заробак чыноўнікаў у рэальным выражэнні вырас на 15,8%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.