Заробак за 9 месяцаў 2008 г. вырас на 9,2%, паведамляе Белстат

Рэальны заробак (скарэктаваны на індэкс цэнаў) у студзені—верасні вырас ў параўнанні з адпаведным перыядам 2007 г. на 9,2%, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Срэднямесячны заробак па краіне за студзень—верасень 2008 г. склаў 857 тыс. рублёў, або 401,5 долара, і павялічыўся ў параўнанні з адпаведным перыядам 2007 г. на 25,5%. У верасні — 942,9 тыс. рублёў, або 445,9 долара, і павялічыў на 32,1% (прагноз — на 18,8%).

У бюджэтнай сферы заробак склаў 693,5 тыс. рублёў, або 324,9 долара, і павялічыўся ў параўнанні са студзенем—вераснем 2007 года на 15,2%. За верасень — 705,9 тыс. рублёў, або 333,9 долара, і павялічыўся ў параўнанні з вераснем 2007 года на 16,9%, (прагноз — на 14,8%).
БелаПАН