Заробкі бюджэтнікаў крыху падрастуць
Ад 1 чэрвеня ў Беларусі падвысілі тарыфную стаўку першага разраду. Цяпер яе памер складае 90 тысяч рублёў. Апошнім разам гэтая стаўка падвышалася 1 студзеня 2010 году, тады яна дасягнула 81 тысячы рублёў, паведамляе БелаПАН. Такім чынам, у ліпені бюджэтнікам заробкі за чэрвень налічаць ужо ў адпаведнасці з новай тарыфнай стаўкай.