Заснавальнік “Рок-каранацыі” задумаў новы беларуска-расійскі рок-фэст
Заснавальнік “Рок-каранацыі” Юрый Цыбін вядзе перамовы з расійскімі прадзюсерамі наконт правядзення ў абедзвюх краінах новага рок-фэсту. Пра гэта ён паведаміў Еўрарадыё: Юры Цыбін: “Гэта асобны фэст. Пакуль што не ведаю, якую ён атрымае назву, але мы вядзем перамовы з нашымі расійскімі калегамі”.
Па словах Цыбіна, гаворка ідзе пра два вялікія канцэрты, у якіх возьмуць удзел беларускія і расійскія рок-зоркі. Юрый таксама абверг чуткі пра правядзенне юбілейнай 15-й Рок-каранацыі ў Маскве: маўляў, у Яраслаўлі ёсць ужо свая Рок-каранацыя:
Юры Цыбін: “Расіі рок-карона не патрэбна. Я ўчора залез у інтэрнэт і ўбачыў, што ў Яраслаўлі ўжо другі год праводзяць “рок-карону”. Нехта з іхніх прадзюсераў тэлефанаваў мне, пачуўшы, што ў нас чарговая Рок-каранацыя, і сказаў: давайце мы вам дапаможам, вы ў Беларусі не можаце рабіць прафесійна. На што я, зразумела, кінуў слухаўку, пасля чаго ён больш не тэлефанаваў”.
Мінулая Рок-каранацыя прыйшлася Юрыю Цыбіну даспадобы: нарэшце атрымалася задума зрабіць імпрэзу клубнай і інтэрактыўнай. Наступная юбілейная цырымонія парадуе прыхільнікаў беларускага року значнымі сюрпрызамі, пра якія гаварыць пакуль рана:
Юры Цыбін: “У якім фармаце і дзе будзе праходзіць Рок-каранацыя пакуль што не магу вам сказаць, бо яшчэ ранавата. Крыху пазней, калі мы адпрацуем схему правядзення, вызначымся з месцам. Таксама будуць нейкія сюрпрызы. А можа і вельмі значныя”.
Нагадаем, апошняя Рок-каранацыя мінула ў Мінску 4 сакавіка і прызначыла новых беларускіх рок-каралёў – гурт “Без Білета”.