Заснавальнік "УКантакце" купіў грамадзянства дзяржавы Сэнт-Кіц і Нэвіс
Нядаўна Павел Дураў быў звольнены з пасады гендырэктара буйной расійскай сацыяльнай сеткі і вырашыў з'ехаць з Расіі.
За ахвяраванне ў памеры 250 тысяч долараў ён атрымаў грамадзянства карыбскай дзяржавы Сэнт-Кіц і Нэвіс. Паводле адных звестак, гэта адбылося ў лютым сёлета, паводле іншых — яшчэ летась.
РІА "Новости" нагадвае, што гісторыя са звальненнем Паўла Дурава даволі заблытаная. Ён спачатку падаваў заяву аб адстаўцы, пасля яе адклікаў. І тым не менш яго звольнілі, а сам заснавальнік "УКантакце" законнасці гэтага не прызнаў. Ён заявіў, што займацца інтэрнэт-бізнесам у Расіі цяпер немагчыма.
Фота — East News