Заснавальнік WikiLeaks Джуліан Эссанж будзе выданы Швецыі
Там яго вінавацяць у сэксуальных злачынствах.
Такое рашэнне вынес сёння суд у Лондане. Паводле рашэння суда, абвінавачванні ў згвалтаванні і сэксуальных дамаганнях - дастатковыя падставы для экстрадыцыі. Адвакаты Эссанжа на працягу тыдня могуць апратэставаць судовае рашэнне.
Эссанж сцвярджае, што справа супраць яго сфабрыкавана.
Яго адвакаты заяўляюць, што ёсць небяспека наступнай выдачы іх падабароннага ўладам ЗША, паведамляе svobodanews.ru