Заснавальніка WikiLeaks шукае Інтэрпол
Інтэрпол абвясціў у міжнародны вышук заснавальніка выкрывальніцкага інтернэт-сайту WikiLeaks Джуліяна Асанжа, паведамляе Радыё Свабода. Раней міжнародны ордэр на яго арышт выставіла Швецыя, паводле абвінавачання ў сэксуальных дамаганнях. Асанж гэтыя закіды адкідае. Яго месцазнаходжанне – невядомае.
Напярэдадні WikiLeaks абнародаваў чарговую порцыю сакрэтных урадавых дакументаў ЗША. Гэтая акцыя выклікала шырокі міжнародны рэзананс. Раней улады ЗША завялі крымінальную справу па факце ўцечкі сакрэтнай дыпламатычнай інфармацыі.