Заснавальнікі Smashing Pumpkins судзяцца з Virgin Records
Былыя ўдзельнікі Smashing Pumpkins, гітарыст Джэймс Іха і басістка Д'Арсі Рэцкі падалі ў суд на гуказапісвальны гігант Virgin Records. Музыкі сцвярджаюць, што ў 2005 годзе, праз 5 год пасля распаду Smashing
Pumpkins, кампанія Virgin падпісала кантракт з вакалістам гурта Білі
Корганам на распаўсюджванне музыкі калектыву ў сетцы. У кантракце не
былі вызначаныя выплаты для Іхі і Рэцкі, якія таксама з'яўляюцца
заснавальнікамі Smashing Pumpkins.
Сума, якую патрабуюць зараз ад мэйджора ў якасці кампенсавання музыкі, невядомая.
Нагадаем, што Білі Корган, які ўзрадзіў Smashing Pumpkins у 2006 годзе, зараз і сам судзіцца з Virgin Records і абвінавачвае кампанію ў псаванні іміджу калектыва шляхам пазапраўнага выкарыстання музыкі Smashing Pumpkins у прома-акцыях.
Фота: rockandrentz.blogspot.com