Застрэлілі абаронцу футбольнай зборнай Гандураса
У Гандурасе застрэлілі абаронцу нацыянальнай футбольнай зборнай гэтай краіны 26-гадовага Арнольда Перальту. Ён знаходзіўся на вакацыях у горадзе Ла-Сейба. Як інфармуе сайт elheraldo.co, невядомы злачынца падыйшоў да яго на паркоўцы каля аднаго з гандлёвых цэнтраў і стрэліў у галаву. Прычыны нападу дагэтуль невядомыя.
Адзначаецца, што ўзровень злачыннасці і гвалту ў Гандурасе — адзін з самых высокіх у свеце.