Затрымалі махляроў, якія падраблялі квітанцыі аб уплаце штрафаў
Махляроў, якія падраблялі квітанцыі аб уплаце вадзіцельскіх штрафаў, затрымалі ў Мінску. Двое мужчын наладзілі цэлы бізнэс, прадаючы фальшывыя квітанцыі ўдвая танней за сапраўдны дакумент.
Як паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси", квітанцыі друкавалі на хатнім прынтары, на іх ставілі падробленую пячатку банка. Фальшыўкі сведчылі пра "аплату" штрафу за перавышэнне хуткасці, кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення, праходжанне тэхагляду. Як падлічыла следства, за некалькі гадоў працы мінчукі толькі за падробку квітанцый атрымалі амаль 1000 долараў прыбытку.
Супраць махляроў распачатыя адразу некалькі крымінальных спраў. А вось хто будзе выплочваць штрафы гора-кіроўцаў, вырашыць суд.