Затрымалі мінскага студэнта, які спрабаваў пераправіць за мяжу трактар
Як паведамляе аддзел інфармацыі ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкаму, супрацоўнікі маларыцкага РАУС супольна з памежнікамі затрымалі недалёка ад дзяржаўнай мяжы трактар МТЗ-1221 з прычэпленай да яго бульбакапалкай і трактар Т-40. Міліцыянты здолелі затрымаць толькі аднаго кіроўцу трактара, ім аказаўся 20-гадовы жыхар Мінска, студэнт БДАТУ. Агульная сума затрыманай сельгастэхнікі склала блізу 100 мілёнаў рублёў.