Затрыманая і збітая Крысціна Шацікава
Затрыманая Крысціна
Шацікава. Як паведамляе сайт ucpb.org, яе асабіста затрымліваў намеснік
начальніка ГУУС па грамадскай бяспецы Анатоль Найдзенка з нейкім
памочнікам. Хтосьці з іх ударыў Шацікаву па галаве і яна страціла
прытомнасць. У аўтобус яе зацягнулі за валасы. Разам з Крысцінай у
адным аўтобусе былі Зміцер Дашкевіч (ён жорстка збіты) і Артур Фінькевіч. Сярод выпадковых
затрыманых - браты Зміцер і Андрэй Выхаўцы.