Затрыманы актывіст Андрэй Кузьмінскі
Актывіста руху "Маладая Беларусь" Андрэя Кузьмінскага 29 сакавіка затрымалі міліцыянты. Хлопца адвезлі ў суд Ленінскага раёну. Як паведамляе прэс-служба "Маладой Беларусі", Андрэя вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай вулічнай акцыі 16 сакавіка. Нагадаем, актывіста затрымалі тады каля будынку Вярхоўнага Суда разам з Артурам Фінькевічам, Палінай Дзьякавай, Яўгенам Афнагелем, Паўлам Пракаповічам ды іншымі. Грамадзкія актывісты прыйшлі падтрымаць Мікалая Аўтуховіча, чыя справа разглядалася ў той дзень. На ўсіх затрыманых былі складзеныя пратаколы.