Затрыманы Аляксандр Мілінкевіч
Незадоўга да пачатку акцыі прадпрымальнікаў міліцыянты затрымалі апазіцыйнага лідэра Аляксандра Мілінкевіча, а таксама палітыкаў Алеся Лагвінца і Аляксея Кавальца. Іх даставілі ў следчы камітэт Міністэрсвта ўнутраных спраў.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Алесь Лагвінец.
“Мы проста сустрэліся з Мілінкевічам і Кавальцом, пачалі вітацца. У гэты час да нас падышлі людзі ў цывільным, затрымалі нас і прывезлі сюды. Мяне пачалі дапытваць, але я пакуль нічога не ведаю”.
Па словах Лагвінца, усе знаходзяцца па асобных кабінетах. Мілінкевіча і Кавальца таксама дапытваюць.