Затрыманы брат бізнесмена, блізкага да Лукашэнкі

Аператыўнікі МУС затрымалі па падазрэнні ў падбухторванні да дачы хабару службовым асобам дзяржаўных органаў Віталя Тапузідзіса. Віталь — родны брат Паўла Тапузідзіса, старшыні праўлення ААТ "Тытунь-Інвест" і саўладальніка ГЦ "Карона", які ўваходзіць у дзясятку самых уплывовых бізнесменаў Беларусі.

Прозвішча Тапузідзіс добра вядомае не толькі буйному бізнесу, але і ўсяму кіраўніцтву краіны. Павел Тапузідзіс мае досыць блізкія стасункі з Аляксандрам Лукашэнкам, з'яўляецца ягоным актыўным прыхільнікам — з уласнай ініцыятывы бярэ ўдзел у выбарчых кампаніях.

Відаць, таму ва Упраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС адмовіліся даваць каментары па гэтай справе, паведамляе "Ежедневник".