Затрыманы фатограф "Нашай нівы" Андрэй Лянкевіч

Падчас сутычкі каля вуліцы Казлова затрыманы фатограф "Нашай нівы" Андрэй Лянкевіч. Ён быў збіты. Як паведамляе наш карэспандэнт, спецназаўцы мэтанакіравана ламалі фотаапаратуру журналістаў.