Затрыманы Ігар Корсак быў "блізкі да КХП-БНФ"

У беларускіх апазіцыйных партыях кажуць, што Ігар Корсак, затрыманы супрацоўнікамі КДБ, як падазроны ў злосным хуліганстве падчас канцэрту 4 ліпеня, не быў іх сябрам.
Нагадаем, пра затрыманне 34-гадовага Корсака паведаміла Радыё Свабода. Падчас ператрусу ў яго кватэры знайшлі пакет з балтамі і гайкамі. Ігар Корсак паспеў патэлефанаваць сваякам і паведаміў, што яго падазраюць у вырабе выбуховага прыстасавання. Сваякі называюць яго "былым апазіцыянерам".

Еўрарадыё абтэлефанавала апазіцыйныя партыі. У АГП, Партыі БНФ, БСДП (Г), Партыі камуністаў Беларускай і аргкамітэце сацыял-дэмакратычнай партыі Міколы Статкевіча такога чалавека не ведаюць, у базах яго прозвішча няма.

Аднак, як паведамляе "Наша ніва", Ігар Корсак можа быць "блізкі да Кансерватыўна-хрысціянскай партыі-БНФ".