Затрыманы Ігар Корсак збіраецца аб'явіць галадоўку пратэсту
Ігар Корсак, які знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна, збіраецца аб'явіць галадоўку пратэсту.
Пра гэта паведамляе сайт праваабарончага цэнтру "Вясна". Ён нагадвае, што сёння заканчваецца трое сутак з моманту затрымання Ігара Корсака. Паводле закону, следчыя маюць права ўтрымліваць затрыманых без прад’яўлення абвінавачання 72 гадзіны. У выпадку, калі Корсака не выпусцяць, ён абяцае распачаць галадоўку.
Сайт ПЦ "Вясна" нагадае, што ў межах следства па крымінальнай справе аб выбуху ў Мінску затрыманыя 5 чалавек: Ігар Корсак, Міраслаў Лазоўскі, Віктар Ляшчынскі і Сяргей Чыслаў, а таксама Тацяна Пікун. Паводле папярэдняй інфармацыі, яшчэ адзін з 5 затрыманых таксама паведаміў пра пачатак галадоўкі пратэсту. Нагадаем, афіцыйна паведамлялася толькі пра 4 затрыманых.
Сёння пасля ператрусу быў затрыманы актывіст дэмакратычнага руху Антон Койпіш.
Як мы ўжо паведамлялі, стала вядома, што на 10 сутак працягнуты тэрмін затрымання Міраслава Лазоўскага.