Затрыманы камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі
Камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі (ВПС) і Войскамі супрацьпаветранай абароны (СПА) Ігара Азаронка затрымалі па падазрэнні ў злачынстве, прадугледжаным артыкулам 455 Крымінальнага кодэксу. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Мінабароны. Артыкул, які інкрымінуюць Азаронку, гучыць як "злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады або бяздзеянне ўлады". Дата і падрабязнасці затрымання не паведамляюцца. Цяпер ідуць следчыя дзеянні.
Абавязкі камандуючага перайшлі да першага намесніка — начальніка галоўнага штаба ВПС і войскаў СПА Сяргея Лемяшэўскага.
Абавязкі камандуючага перайшлі да першага намесніка — начальніка галоўнага штаба ВПС і войскаў СПА Сяргея Лемяшэўскага.