Затрыманы падазраваны ў закідванні СІЗА кактэйлямі “молатава”

8 верасня, у сябе дома быў затрыманы актывіст “Правага Альянсу” Ігар Чапіга. Падставай для яго затрымання сталі абвінавачванні ў датычнасці яго да нядаўняй атакі кактэйлямі “молатава”  на спецпрымальнік-размеркавальнік на завулку Акрэсціна. Дома ў альянсаўца прайшоў ператрус, а крыху пазней адбыўся допыт актывіста следчым.  Як паведаміў Еўрарадыё кіраўнік “Правага альянсу” Юры Карэтнікаў,  Ігара Чапігу  змясцілі пад варту на 3 сутак.