Затрыманы журналіст "Прэсбола" Андрэй Ільеня
Стала вядома пра затрыманне журналіста "Прэсбола" Андрэя Ільеню. Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале спартовы аглядальнік Мікалай Іваноў. Па яго словах, Ільеню затрымалі 14 верасня і ўжо асудзілі на 10 сутак. За што — інфармацыі няма.
Ільеня каментаваў матчы чэмпіянату Беларусі па футболе і рабіў гэта на беларускай мове.