Затрыманы Зміцер Дашкевіч

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі лідэра "Маладога фронту" Змітра Дашкевіча, які выйшаў з дому вынесці смецце. Да юнака падбеглі невядомыя ў цывільным, скруцілі і закінулі ў мікрааўтобус сіняга колеру.

Каля кватэр шэрагу іншых актывістаў стаяць аблогі з міліцыянтаў і невядомых асоб у цывільным.

Паводле Радыё Свабода, міліцыянты сёння спрабавалі трапіць у жытло моладзевых актывістаў Змітра Хведарука, Міколы Дземідзенкі і Кацярыны Людвіг.