Затрыманых каля будынка КДБ Валодзіна і Кудрова пакаралі штрафамі

Актывістаў Мікіту Валодзіна і Кірыла Кудрова за ўдзел у акцыі салідарнасці каля будынка КДБ пакаралі штрафамі у 1 мільён 50 тысяч рублёў кожнага, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна" Суддзя Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня не дазволіла сваякам і сябрам актывістаў знаходзіцца ў судовай залі. Выключэнне зрабілі толькі для адвакатаў.


Нагадаем, што агулам падчас акцыі беларускай апазіцыі ў будынка КДБ былі затрыманы 22 чалавекі. 20 затрыманых на мітынгу ў Мінску адпушчаны без абвінавачванняў. Па словах міліцыянтаў, з імі "праведзена прафілактычная гутарка".