Затрыманыя тры чалавекі, якія планавалі арганізаваць выбух у Варшаве

Затрыманыя тры чалавекі, якія планавалі арганізаваць выбух у Варшаве

Польская паліцыя затрымала трох чалавек, якіх падазраюць у планаванні выбуху ў адным з варшаўскіх паліцэйскіх участкаў. Пра гэта прадстаўнікі праваахоўных органаў заявілі на брыфінгу ў пракуратуры Варшавы, піша nn.by.

Прэс-сакратар варшаўскай паліцыі Марыюш Мрозэк распавёў, што яны атрымалі інфармацыю, быццам рыхтуецца напад на паліцэйскі ўчастак раёна Влохі ў польскай сталіцы. Пасля гэтага за аб'ектам усталявалі пільнае назіранне.

Праз пэўны час каля ўчастка з'явіліся трое маладых людзей, прычым два з іх спрабавалі прымацаваць да паліцэйскіх аўтамабіляў нейкія пакункі. Выявілася, што гэта былі самаробныя выбуховыя прыстасаванні.

Зламыснікі, якім ад 18 да 35 гадоў, спрабавалі ўцячы з месца злачынства, але ўсіх трох затрымалі паліцыянты. На месца інцыдэнту былі выкліканыя сапёры.

Па словах прэс-сакратара пракуратуры Міхала Дзеканьскага, маладыя людзі не прызнаюць сваю віну і адмаўляюцца даваць паказанні. Ім выставілі абвінавачанні ў нелегальным захоўванні выбуховых рэчываў і размяшчэнні іх на паліцэйскіх аўтамабілях, што пагражала выбухам.