Затрыманыя ў Гомелі актывісты застануцца за кратамі да панядзелка

Да панядзелка, 24 сакавіка, застануцца ў гомельскім ізалятары часовага ўтрымання актывісты маладзёжнага дэмакратычнага руху, якія былі затрыманыя напярэдадні за распаўсюд улётак.

Вядома, што за кратамі знаходзяцца чацвёра маладых людзей, а сярод іх Андрэй Стрыжак. Суд над імі мусіць адбыцца 24 сакавіка.

Дарэчы, многія гомельскія актывісты былі папярэджаныя пра недарушчальнасць іх удзелу ў святкаванні Дня Волі 23 сакавіка ў Гомелі і 25 сакавіка ў Мінску.

БелаПАН