Заўтра могуць аб'явіць прысуд Вользе Мянцюк
Працяг судовых слуханняў па справе Вольгі Мянцюк прызначана на 31 кастрычніка. Заўтра адбудуцца спрэчкі бакоў і, магчыма, будзе вынесены прысуд. У чацвер на працэсе прысутнічаў і Раман Мянцюк, муж Вольгі, які ўчора быў асуджаны на 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Ён праходзіць у якасці пацярпелага і знаходзіўся ў клетцы пад аховай. Аднак пасля заявіў, што яму стала кепска і папрасіў вывесці з залы.
Нагадаем, Вольга Мянцюк абвінавачваецца ў тым, што перадала свайму п'янаму мужу ключы ад аўтамабіля, на якім яны пратаранілі "жывы шчыт" у сакавіку на трасе Мінск - Мікашэвічы. На судовым паседжанні ў аўторак Раман Мянцюк спрабаваў давесці, што ён гвалтам завалодаў аўтамабілем і пры гэтым нанёс некалькі ўдараў сваёй нявесце, але яна гэтага не пацвердзіла.
Сёння Вольга Мянцюк цалкам прызнала сваю віну. "Інтэрфакс" нагадвае, што яна знаходзіцца на 8-м месяцы цяжарнасці.