Заўтра пачынае дзейнічаць абмежаванне на лоўлю рыбы
З 1 красавіка ў Беларусі абмяжоўваецца рыбная лоўля. Зараз у большасці відаў рыб пачынаецца перыяд нерасту. У такі час рыба збіраецца на нерасцільнях, губляе асцярожнасць і зусім не баіцца чалавека. Гэтым часта карыстаюцца браканьеры. Але забарона не мае татальнага характару. Дазволена лавіць снасцю з адным гачком з берага ў светлы час сутак. Праўда, зусім нельга выкарыстоўваць лодкі і нават заходзіць у ваду ў гумовых ботах.
Памер штрафа за парушэнні пры лоўлі рыбы можа сягаць да некалькіх мільёнаў рублёў. Браканьера прымусяць заплаціць за ўсю злоўленую рыбу. Да таго ж, будуць канфіскаваныя ўсе прылады лоўлі. Можа быць канфіскаваны нават асабісты аўтамабіль — як сродак, выкарыстаны для здзяйснення парушэння.
Тэрмін дзеяння забароны сканчаецца 30 мая, але з тых ці іншых прычынаў на некаторых вадаёмах яна можа быць падоўжаная. Больш падрабязна пра забарону і правілы рыбалоўства можна даведацца на сайце Дзяржінспекцыі.