Заўтра ў беларускіх школах прагучыць апошні званок
25 траўня ў школах Беларусі афіцыйна завершыцца навучальны год. Як паведамілі ва ўпраўленні агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі, школу сёлета сканчаюць амаль 94,5 тысячы выпускнікоў 11-12 класаў і амаль 80 тысяч дзевяцікласнікаў.
Колькасць выпускнікоў базавай школы сёлета скарацілася амаль удвая - у 2006 годзе іх было 143 тысячы. Атэстат аб сярэдняй адукацыі атрымае амаль столькі ж выпускнікоў. У сувязі з правядзеннем “апошняга званка” 25 траўня з 18.00 будзе забаронены продаж алкагольных і слабаалкагольных напояў.
Ужо 28 траўня ў школах пачнуцца выпускныя іспыты. Навучэнцы 11-12 класаў здаюць тры іспыты: рускую або беларускую мову, матэматыку і адзін іспыт на выбар. Навучэнцы 9-10 класаў будуць здаваць чатыры іспыты: рускую і беларускую мовы, матэматыку і гісторыю Беларусі. Завершацца іспыты 9 чэрвеня, а 12 чэрвеня пачынаецца цэнтралізаванае тэставанне - у гэты дзень пройдзе выпрабаванне па беларускай мове.
БелаПАН