Заўтра ў Мінску пачнынаецца святкаванне Дня Незалежнасці
1 ліпеня ў Мінску пачынаюцца святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці. Паводле інфармацыі прэс-службы Мінгарвыканкама, у гэты дзень з 09.00 да 15.00 на плошчы каля Палаца спорту (праспект Пераможцаў) пройдзе фізкультурна-спартыўнае свята, у якім плануецца ўдзел прэзідэнта краіны.
На вуліцы Макаёнка будуць арганізаваны спаборніцтвы Першамайскага раёна па аўтамнагаборстве на легкавых аўтамабілях сярод моладзі.
На вуліцах Гінтаўта, Каліноўскага і Русіянава з 16.00 да 18.00 будуць адзначацца святы вуліц "Мір нашаму дому!" з удзелам творчых калектываў прадпрыемстваў і арганізацый раёна.
Каля Нацыянальнай бібліятэкі ў 11.00 пачнуцца спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па міні-багі, якія будуць доўжыцца па 3 ліпеня ўключна.
2 ліпеня на вуліцы Русіянава будзе арганізавана моладзевая акцыя "За незалежную Беларусь". Асноўныя святочныя мерапрыемствы адбудуцца 3 ліпеня.
Яны пачнуцца ў 11.30 з цырымоніі ўскладання вянкоў да помніка Перамогі, у якой возьмуць удзел прэзідэнт Беларусі, члены ўрада, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, міжнародных арганізацый і дыпламатычнага корпуса.
Затым на праспекце Пераможцаў каля абеліска "Мінск — горад-герой" пачнецца святочны ваенны парад, а пасля яго заканчэння ад праспекта Машэрава па праспекце Пераможцаў пройдзе святочнае спартыўна-маладзёжнае тэатралізаванае шэсце.
З 14.00 да 22.00 на плошчы перад Нацыянальнай бібліятэкай можна будзе ўбачыць вялікую святочную канцэртную праграму з удзелам майстроў мастацтваў і творчых калектываў, а з 20.00 да 22.00 у раёне абеліска "Мінск — горад-герой" на праспекце Пераможцаў — заключны гала-канцэрт "За незалежную Беларусь".
Святкаванні на ўзроўні раёнаў будуць арганізаваны ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага, парку 50-годдзя Кастрычніка, парку імя Грэкавай, парку Дружбы народаў, на плошчы каля Камароўскага рынку і каля Белдзяржфілармоніі, каля Палаца культуры чыгуначнікаў і ААТ "Камволь", у скверы па праспекце імя газеты "Правда", каля дзіцячай паліклінікі № 8, у пасёлку Сокал, на вуліцы Слясарнай, на сямі пляцоўках у мікрараёне "Усход" і на стадыёне "Арляня".