Заўзятар клуба НХЛ зваліўся з трыбуны падчас матчу

Заўзятар клуба НХЛ "Атава Сенатарс" зваліўся з верхняга на ніжні ярус трыбуны падчас матчу гэтай каманды супраць "Атланты Трэшэрс".  Мужчына, імя якога не называецца, і жанчына, на якую ён зваліўся, атрымалі парэзы і ўдары. Але іх жыццё знаходзіцца ў бяспецы.

Па словах прэзідэнта "Атавы" Рой Млакара, пацярпелых агледзеў лекар "Сенатарс", пасля чаго яны былі адпраўленыя ў мясцовую лякарню. Дарэчы, за 13 гадоў на стадыёне Scotiabank Place, дзе праводзіць свае хатнія матчы "Атава", такі інцыдэнт адбыўся ўпершыню.

Сустрэча "Атава" - "Атланта" была дайграная да канца і завяршылася перамогай "Сенатарс" з лікам 5:1.

"Прессбол"