Завод "Пінскдрэў-ДСП" пакуль не прыступіў да працы
Завод "Пінскдрэў-ДСП" пакуль не прыступіў да працы, паведамілі у ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў".
На разбураным пасля выбуху 25 кастрычніка прадпрыемстве разбіраюцца перакрыцці. Раней занятым на ім работнікам прапанаваныя іншыя працоўныя месцы ў холдынгу.
На прадпрыемстве паведамілі, што "Белдзяржстрах" ажыццявіў авансавую выплату кампенсацыі "Пінскдрэву" у памеры 3 мільярды рублёў ад страхавой сумы, што складае 6,73 мільярды рублёў. Памер пакрыцця будзе ўдакладнены па выніках абследавання аб'ектаў страхавання.
Нагадаем, генеральны дырэктар "Пінскдрэву" Ларан Арыніч падаў заяву аб адстаўцы. Прычынай такога рашэння, як растлумачылі на прадпрыемстве, стаў стан здароўя і трагедыя, якая забрала жыцці 14 работнікаў "Пінскдрэва", паведамляе БелаПАН.