Завяршылася дэмаркацыя беларуска-літоўскай мяжы
Дэмаркацыя беларуска-літоўскай мяжы завяршылася абменам дыпламатычнымі нотамі прадстаўнікоў знешнепалітычных ведамств двух краін, паведамляе тэлеканал ОНТ. Працы на мяжы працягваліся 12 гадоў. На абсталяванне інфраструктуры
мяжы Літвы з Беларуссю было патрачана каля 17 мільёнаў літаў, з іх каля
11 мільёнаў выдаткаваў Еўрасаюз. З гэтай жа крыніцы фінансавалася і
частка работ па дэмаркацыі мяжы, што выконваліся беларускім бокам.
Адзначым, што агульная працягласць беларуска-літоўскай мяжы складае 679 кіламетраў.
Адзначым, што агульная працягласць беларуска-літоўскай мяжы складае 679 кіламетраў.