Збітага ў Балгарыі беларускага студэнта выпішуць праз 10-15 дзён

Яго жыццё ўжо ў бяспецы. Як нагадвае БелаПАН, 20-гадовы студэнт-медык з Беларусі Дзмітры Сувораў трапіў у лякарню ў Балгарыі з цяжкой чэрапна-мазгавой траўмай. Яго збілі невядомыя хуліганы. Беларускі консул у Балгарыі Мікалай Камышык адмовіўся паведамляць якія-небудзь падрабязнасці. Хлопец знаходзіцца ў аддзяленні нейрахірургіі лякарні Добрыча, яго стан стабілізаваўся. Калі не будзе ўскладненняў, праз 10-15 дзён ён зможа пакінуць медустанову.

Міліцыя вядзе праверку інцыдэнту.