Збітая актывістка падала заяву ў міліцыю

18-гадовая моладзевая актывістка Таццяна Цішкевіч падала заяву ў міліцыю ў сувязі з яе збіццём невядомымі супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Нагадаем, Таццяна брала ўдзел у акцыі салідарнасці, якая праходзіла каля касцёла Святога Язэпа ў Мінску. Пасля акцыі Таццяна пацярпела ў часе затрымання моладзевага актывіста Мікіты Сасіма.

Невядомы паваліў дзяўчыну на зямлю і біў па галаве і жываце. Ёй баляць страўнік, шыя, плечы, апухлы твар. Папярэдні дыягназ, пастаўлены медыкамі ў 9-й гарадской клінічнай бальніцы, - чэрапна-мазгавая траўма.