Збітая ў Мінску раварыстка і раней ездзіла па сустрэчнай (відэа)

Раварыстка, якую збілі 15 чэрвеня на вуліцы Аэрадромнай у Мінску, і раней рухалася па сустрэчнай па другой паласе ад краю дарогі. На відэа, якое даслаў чытач Анлайнера, бачна як падобная жанчына едзе па другой паласе насустрач руху транспарту па вуліцы Брылеўскай. Гэта відэа было знятае раней і захаванае, як прыкол, адзначае хлопец.

У выніку жанчына даездзілася і была збітая аўтамабілем Audi Q7 на вуліцы Аэрадромнай. Цяпер пацярпелую перавялі з рэанімацыі ў палату. Яе стан цяжкі, але стабільны.