Зборная Беларусі па футболе перайграла каманду Андоры — 3:1

Зборная Беларусі па футболе ў сваім другім матчы адборачнага цыкла да чэмпіянату свету перайграла каманду Андоры з лікам 3:1. Гульня праходзіла ў гасцях. Першы гол у беларусаў забіў абаронца Дзмітрый Верхаўцоў. Потым ён жа ў сваёй штрафной парушыў правілы, і зборная Андоры, рэалізаваўшы пенальці, зраўняла лік. У другім тайме вызначыліся Віталь Радзівонаў і Вячаслаў Глеб, якія выйшлі на замену.
У іншых матчах нашай групы Англія разграміла ў гасцях харватаў 4:1, украінцы таксама ў гасцях перайгралі Казахстан 3:1. Такім чынам, наша зборная з трыма ачкамі займае трэцяе месца ў сваёй групе. Першыя два радкі за Англіяй і Ўкраінай.

Сярод іншых матчаў гульнявога дня адзначым хатняе паражэнне партугальцаў ад Даніі 2:3. Саступаючы па ходзе гульні, датчане забілі два галы ў дададзены час.

Немцы не здолелі перайграць фінаў. У Хельсінках зафіксавана нічыя 3:3, прычым гаспадары вялі па ходзе гульні.