Зборная Беларусі прайграла камандзе Галандыі ў матчы Кубка Дэвіса
Паражэннем зборная Беларусі скончыўся ў Мінску матч Кубка Дэвіса са зборнай Галандыі. У чацвёртай з пяці запланаваных сустрэчаў Уладзімір Ігнацік прайграў Ціма Дэ Бакеру — 1:6, 6:7, 7:6, 4:6. Такім чынам, лік стаў 3:1 на карысць галандцаў і пятая сустрэча ўжо не мела значэння. У ёй, дарэчы, прайграў і Андрэй Васілеўскі, які саступіў Робіну Хаазе — 3:6, 4:6.
"Прессбол" нагадвае, што цяпер беларусам у верасні трэба абавязкова выйграваць у зборнай Славакіі, інакш давядзецца развітацца з першай Еўра-Афрыканскай групай.
"Прессбол" нагадвае, што цяпер беларусам у верасні трэба абавязкова выйграваць у зборнай Славакіі, інакш давядзецца развітацца з першай Еўра-Афрыканскай групай.