Зборная Бразіліі выйграла Кубак канфедэрацый

Фінальны матч праходзіў на рэканструяваным стадыёне "Маракана" у Рыа-дэ-Жанейра. Гаспадары забілі хуткі гол – мяч запісалі на рахунак Фрэда. А перад самым перапынкам Неймар прыгожа прабіў пад перакладзіну. Кропку паставіў Халк, прабіўшы на пачатку другога тайма ў левы ад брамніка ніжні кут.

У іспанцаў была магчымасць адыграць адзін мяч. Аднак Серхіа Рамас не здолеў забіць пенальці. У дадатак на 68-й хвіліне чырвоную картку за парушэнне правілаў атрымаў Херерад Піке. Іспанцы засталіся ў меншасці і згубілі шансы на перамогу.

Фота footballnews.com.ua