Зборная Штанге знаходзіцца паміж Барбадосам і Угандай
ФІФА апублікавала новы рэйтынг нацыянальных футбольных зборных. Беларуская каманда пад кіраўніцтвам Бернда Штанге прадказальна апусцілася на 24 (!) пазіцыі.
Цяпер у рэйтынг-лісце яна знаходзіцца на 94 месцы паміж зборнымі Барбадоса і Уганды. Дзякуючы перамозе над нашай камандай Люксембург ўзняўся ў рэйтынгу на 26 (!) пунктаў і займае 150 месца. А лідэрам у рэйтынгу на змену італьянцам прыйшла зборная Аргентыны.
Як можа паўплываць на лёс беларускай зборнай страта 24 пунктаў? Сітуацыю каментуе журналіст газеты “Прэсбол”, футбольны эксперт і каментатар Сяргей Новікаў.
"У футболе на ўзроўні топ-турніраў няма дробязяў. Кожнае ачко, страчанае або набранае, рана ці позна пра сябе нагадае. Ідзе сістэма вельмі складаных пералікаў рэйтынгаў ФІФА, УЕФА, якімі кіруюцца пры розных лёсаваннях.
Там ёсць кошыкі, ёсць градацыі, і часам нейкія сотыя, тысячныя бала вызначаюць тое, колькі ты атрымаеш моцных сапернікаў у сваёй групе — напрыклад, тры або чатыры. Адпаведна, у тым цыкле, дзе атрымаеш трох моцных сапернікаў замест чатырох, можна набраць крыху больш ачкоў — яшчэ павысіш свой рэйтынг.
А вось тыя балы, якія здаў Штанге за тры афіцыйныя гульні, яны нам будуць адгукацца не толькі пры бліжэйшым лёсаванні, але і некалькіх наступных.
Менавіта рэйтынг ФІФА будзе вызначальным пры размеркаванні камандаў падчас лёсавання пра кваліфікацыі чэмпіянату свету 2010 года. Штанге абяцае нам там змагацца за выхад у фінал... з шостага кошыка — гэта па меншай меры махлярства і падман".