Зборы Paramount Pictures перавысілі мільярд долараў
Зборы карцін студыі Paramount Pictures у ЗША і Канадзе з пачатку года перавысілі адзнаку ў мільярд долараў. Як адзначае BBC News, Paramount зарабіла свой мільярд на
паўночнаамерыканскім рынку на тры тыдні хутчэй, чым у 2007 годзе,
усталяваўшы своеасаблівы рэкорд па зборах сярод галівудскіх кінастудый.
Варта адзначыць, што сама кампанія не зняла ні воднага фільма, аднак атрымала правы на дыстрыбуцыю такіх касавых стужак, як "Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа" (290 мільёнаў долараў), "Жалезны чалавек" (305 мільёнаў), "Кунг-фу Панда" (156 мільёнаў) і "Монстра" (80 мільёнаў).
Дадам, што тыднем раней Рaramount Pictures International (PPI), якая займаецца рэлізамі фільмаў Paramount за межамі ЗША, паведаміла, што зборы яе карцін таксама перавысілі з пачатку года адзнаку ў мільярд долараў.
Фота: www.you-are-here.com