Збяры тону камянёў — атрымай 5000 рублёў!
Каля 500 беспрацоўных жыхароў Ганцавічаў прыйшлі на кірмаш вакансій. Большасць прапаноў працы ўражвалі мізэрнымі заробкамі. Кірмаш ладзілі працадаўцы Ганцавічаў, Камянца, Жабінкі, Клецка, Дзяржынска. Гэтак, у Дзяржынску прапануюць збіраць на палях камяні за 5 тысяч рублёў за тону. За пераборку бульбы дадуць 400 тысяч рублёў на месяц.
Адмовіліся ганцаўчане працаваць і на раённую сельскую гаспадарку — там заробкі ледзь дацягваюць да пражытковага мінімуму.
Каб прыстойна зарабляць на камянях і атрымліваць заробак за месяц 1 500 000 рублёў, за дзень трэба сабраць як мінімум 15 тон. А гэта сярэдняя норма падымання цяжару за дзень на трэніроўках у вядомага цяжкаатлета Андрэя Міхневіча.
Андрэй Міхневіч: "У трэніровачным працэсе тон 15 – 20".
Можа, з такімі працамі рабочыя ператворацца і ў спартсменаў.
Святлана Малышко з Ганцавічаў распавяла, што прапановы амаль нікога не задаволілі, бо заробкі мізэрныя — па 70-80 тысяч. Дзяўчына кажа, што працадаўцы былі з бедных гаспадарак, дзе свае работнікі адмаўляюцца працаваць.
Святлана Малышко: “Я была на гэтым кірмашы. Ёсць такія, якія задаволеныя гэтым, таму што іншых заробкаў няма: хоць нейкія грошы. Але большасць — уявіце, гараджане. Куды яны ў вёску паедуць камяні цягаць — там 5 тысяч за тону. Ці бульбу перабіраць: перабірай месяц бульбу — атрымаеш 400 тысяч. Даяркі — 500 тысяч, казалі. Пастухі — да мільёна, але гэта сезонная праца і не дома. А ў нас беспрацоўе ў асноўным жаночае. На біржы кажуць, што ў нас гара вакансій — у асноўным у калгасах, але заробкі мізэрныя даюць, ўвогуле даяркі то 80 тысяч атрымаюць, то 70. Гэта ж не грошы!”
Беспрацоўная Вольга Новік кажа, што гэты кірмаш быў проста “адмазкай”. Жанчына мае 4 дзяцей, у сям’і працуе муж і адна дачка. Але кірмаш не дапаможа вырашыць грашовыя праблемы. Паводле яе слоў, у калгасе можна падзарабіць на перабіранні бульбы, на бураках ды на іншых падобных працах. Тым, хто хоча зарабіць на збіранні камянёў, давядзецца ехаць у суседні раён, ды й тое — яшчэ толькі ўвосень.
Вольга Новік: “Я цяпер хадзіла ў журавіны, у нас не прымаюць. А так жа ў мінулую вясну прымалі. Камяні збіраць яны прапанавалі, але гэта толькі ўвосень. Камяні збіраць ездзяць у Клецкі раён. Яны таксама набіраюць, там адбор, так проста ў аўтобус не сядзеш: напрыклад, калі стаіш на біржы працы, то цябе возьмуць, а не стаіш, пенсіянерка — цябе і не возьмуць. Калі едзем туды, поўны аўтобус народу, назад кожны вязе па вядру бульбы. Хоць колькі пратрымацца”.
У Цэнтры занятасці па Ганцавіцкім раёне афіцыйна зарэгістравана 237 беспрацоўных. Але, як кажа дырэктар цэнтру Андрэй Коўш, у іх ёсць што прапанаваць тым, хто сапраўды шукае сабе працу.
Андрэй Коўш: “У нас у асноўным працоўныя спецыяльнасці, але ёсць і вакансія галоўнага бухгалтара, то бок дастаткова шырокі дыяпазон. І працоўныя спецыяльнасці, і больш інтэлектуальныя“.
Заробкі дырэктар Цэнтру занятасці ацэньвае ў сярэднім каля 600 тысяч.
Вядучы спецыяліст Цэнтру занятасці Ала Занько кажа, што на кірмашы было прадстаўлена шмат вакансій. І шмат каго ўдалося ўладкаваць. Але сёлета, як і раней, праблема з пошукам працы вырашаецца не стварэннем працоўных месцаў, а перасяленнем жыхароў Ганцавічаў у іншыя раёны.
Ала Занько: “Ну, а працы розныя — і збор камянёў, пераборка бульбы, на будучае праполка буракоў, а так вакансіі прадстаўляліся і трактарыстаў, і пастухоў, і электраманцёраў, і даярак, і зваршчыкаў, і будаўнікоў. Увогуле розныя. І працы прадстаўляліся як з пастаянным перасяленнем, то бок з прадстаўленнем жылля, дапусцім, механізатарам і даяркам — так і часовага характару".
Паводле слоў спецыяліста, пасля кірмаша 58 чалавек ужо адправіліся ў Мінскую вобласць. А штогод з Ганцавічаў па накіраванні службы занятасці з’язджаюць больш за 100 чалавек.
Фота: bymedia.net