Здарэнне на прадпрыемстве "Нафтан" (фота)
Апоўдні 6 кастрычніка адбылася разгерметызацыя аднаго з сепаратараў тэхналагічнай устаноўкі папярэдняй гідраачысткі сыравіны.
На месца тэрмінова выехалі наваполацкія выратавальнікі. На той момант адбыўся разліў фракцыі бензіну на плошчы 15 квадратных метраў. На шчасце, узгарання не адбылося. Уцечка была спынена праз 10 хвілін. На час правядзення рамонтных працаў на месцы дзяжурылі дзве аўтацыстэрны выратавальнікаў.
Прычына здарэння пакуль невядомая, адзначае прэс-служба МНС.
Фота — mchs.gov.by