З.Дашкевіч: Гэта інсінуацыя, што мае паўнамоцтвы прыпынілі

Інфармацыйнае агенцтва  БелаПАН распаўсюдзіла заяву аб прыпыненні паўнамоцтваў Змітра Дашкевіча на пасадзе кіраўніка "Маладога Фронту" да з'езду аб'яднання. Прыпыняюцца таксама і паўнамоцтвы ўсіх ягоных намеснікаў. Паведамляецца, што заяву падпісалі 25 абласных і раённых кіраўнікоў арганізацыі.  Гэтая мера ў заяве тлумачыцца пагрозай расколу. Вінаватым у расколе абвяшчаецца кіраўнік "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч і яго недэмакратычныя паводзіны.

Сам Дашкевіч пра гэтую заяву пачуў толькі ад Еўрарадыё. Ён лічыць гэты зварот нейкай інсінуацыяй:

Дашкевіч: Гэта нейкія інсінуацыі. Не ведаю тых 25 лідэраў. Гэта нейкія смешныя словы. Ну, маглі знайсці нейкіх 25 актывістаў — і то неяк занадта... Мне ў гэтай сітуацыі шкада, што людзі думаюць не над асэнсаваннем сваіх учынкаў, а над нейкімі юрыдычнымі махінацыямі.

Тым не менш, кажа Дашкевіч, нейкіх дадатковых мераў у дачыненні да "раскольнікаў" арганізацыя ўжываць не будзе.