Здымкі Джэймса Бонда адкладзеныя
Праца над новым фільмам пра Джэймса Бонда, які павінен быў выйсці на экраны ў 2012 годзе, спынена. Пра гэта паведаміла The Daily Mirror са спасылкай на ўласныя неназваныя
крыніцы. Па дадзеных выдання, спачатку, выхад карціны быў адкладзены
з-за фінансавых цяжкасцяў MGM - кампаніі, якая займаецца вытворчасцю
карціны. Цяпер ад карціны з бюджэтам у 200 мільёнаў долараў адмовіліся
канчаткова. Калі праца над фільмам будзе адноўленая і ці будзе ўвогуле,
невядома.
Нагадаем, што ролю брытанскага агента ў новай карціне павінен быў выканаць Дэніэл Крэйг, а на месца рэжысёра быў прызначаны Сэм Мендэс. Новая карціна павінная была стаць 23-й у серыі фільмаў пра Джэймса Бонда.
Папярэдні фільм "бандыяны" "Квант літасці" сабраў у сусветным пракаце каля 586 мільёнаў долараў пры бюджэце ў 200 мільёнаў. Дзяўчыну Бонда ў гэтай карціне выканала ўкраінка Вольга Курыленка, якая цяпер працуе над карцінай "Цэнтурыён".
Фота: costaricapages.com