Здымкі "Вітаўта" АНТ трымае ў сакрэце
У чэрвені тэлеканал АНТ плануе пачаць здымкі мастацкага кінафільма “Вітаўт”. Але пакуль інфармацыя наконт таго, хто будзе рэжысёрам фільма, хто піша сцэнар і які бюджэт фільма, трымаецца ў сакрэце. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў дырэктар здымачнай групы будучага фільма Павел Бондар.
Павел Бондар: “Праца вядзецца па падрыхтоўцы кінафільма такім жа чынам, як і на ўсіх паўнаметражных мастацкіх фільмах. Увесь комплекс паслуг аказваецца, праца вядзецца. Сцэнар знаходзіцца ў рабоце. Пакуль інфармацыя гэта не разгалошваецца. Калі канал быдзе гатовы яе агучыць, тады яны афіцыйна яе агучаць і апублікуюць”.
Хто з беларускіх актораў будзе браць удзел у здымках фільма і ці будуць запрашацца расейскія зоркі, таксама пакуль не кажуць. Як нічога пакуль не вядома і наконт даты выхаду фільма на экран. У чым прычына такой сакрэтнасці, кіраўнік прэс-службы АНТ Таццяна Курбат не патлумачыла. І ад адказу на пытанне наконт таго, ці азначае такая сакрэтнасць, што на канале не вызначыліся канчаткова з рэжысёрам, таксама ўхілілася.
Дарэчы, па звестках Еўрарадыё сценар прапаноўвалі напісаць Андрэю Качану, вядомаму па працы над фільмамі “Акупацыя. Містэрыі” і “Масакра”. Зараз Андрэй Качан працуе над сцэнаром паводле рамана Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, і таму ад супрацоўніцтва з АНТ адмовіўся.
На ілюстрацыі: фрагмент карціны Яна Матэйкі "Грунвальдская бітва". Вітаўт — у цэнтры.