Зэльва рыхтуецца да святкавання 750-годдзя

Мястэчка Зэльва на Гродзенчыншчыне рыхтуецца сустрэць 750-годдзе. Вядзецца рэканструкцыя і  рамонт дарогаў, будаўнікі мадэрнізуюць адміністрацыйныя будынкі.  Плануецца аднавіць Траецкую царкву, побач з якой знаходзіцца дом і помнік Ларысы Геніюш. А млын XIX стагоддзя амаль у цэнтры Зэльвы ператвораць у музей пад адкрытым небам.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна