"Зеніт" Юрыя Жаўнова выбыў з Лігі Еўропы

Зеніт з Санкт-Пецярбурга, колеры якога абараняе галкіпер зборнай Беларусі па футболе Юрый Жаўноў, не здолеў выйсці ў чвэрцьфінал Лігі Еўропы УЕФА. 17 сакавіка ў матчы 1/8 фінала "Зеніт" выйграў у галандскага "Твентэ" з лікам 2:0. Аднак для агульнай перамогі гэтага не хапіла: тыдзень таму, у першым матчы, "Твентэ" забіў піцерцам 3 мячы, пакінуўшы свае вароты "сухімі".

Жаўноў адстаяў на варотах увесь учорашні матч, паведамляе агенцтва БелаПАН. За 10 хвілінаў да закачэння сустрэчы галкіпер атрымаў пашкоджанне, але застаўся ў варотах, бо на той час "Зеніт" ужо вычарпаў ліміт заменаў.