"Зеніт" заплаціў за беларуса Карніленку 2 мільёны долараў

Піцерскі клуб ужо пералічыў "Томі" грошы за пераход беларускага форварда Карніленкі, паведамляе "Спорт-Экспресс". На момант пераходу Карніленкі ў тамічоў склалася сур'ёзная фінансавая сітуацыя. Таму 26-гадовы футбаліст зборнай Беларусі мог сысці з клуба на правах вольнага агента. Аднак "Том" і "Зеніт" дасягнулі кампрамісу. Як паведаміў генеральны дырэктар "Томі" Юры Сцяпанаў, кіраўніцтва "Зеніта" прыняло да ўвагі ўсе панесеныя "Том'ю" выдаткі, звязаныя з набыццём і ўтрыманнем гэтага гульца.